У годзе ёсць месяцы.
Усяго іх дванаццаць.
І з кожным мы будзем
Раз у год сустракацца.
Да нас прыйшоў студзень —
Ён першым ідзе.
Затым месяц люты
Марозы нясе.
Вось наш сакавік
З бяроз сок сабраў.
А наш красавік
Пралесак вітаў.
— А ландышаў колькі?
— На весь родны край!
Яны ўсе з’явіліся
Калі прыйшоў май.
А ў месяцы чэрвені
Клубніцы цвіце.
За нім цёплы ліпень
Спякоту вядзе.
Ураджай, вось, паспеў.
Да нас жнівень прыйшоў.
Вераснёўскі званок
Дзяцей у школу павёў.
І кастрычнік з дажджамі
На краіну найшоў.
Снегу шмат намяло.
Лістапад бо прыйшоў.
Ну а снежань апошні —
Ён стаіць у канчатку.
Вось і год весь прайшоў.
Пачынаем з пачатку!