Подых перамен (BY)

О, Беларусь, я шчыра вітаю тваё абуджэнне,
Супольна мы можам сарваць з сябе ланцугі,
І навек з небыцця ўзнавіць тваё адраджэнне
З балотнае тхлані цынічна-хлуслівай тугі.

Буяе жыццё, калі лучнасцю мы ўз’яднаны,
І вочы зіхцяць, калі праўды гукаюць званы,
Скажам жа «не» бездухоўю, мане і туману
Бюракратычна-злачыннай агульнай труны

Грозны АМАП, хапуны, тлусты штраф і «расстрэлы» —
Усё, каб ізноў нас у роспачны смутак загнаць,
Але ўсё адно: перамогу сваю блізу памятнай стэлы
Мы радасна будзем раней ці пазней святкаваць

Адчувае кароль, што вось-вось — і практычна ўжо голы,
Шалее, вар’юецца, у злосці трасе кулаком,
Але разумее, што супраць народа ён кволы —
Не ўратуе ні САХР, ні спецназ, ані войска з простым ментом

Адзінаю мэтай цяпер мы, як след, аб’яднаны,
Усё нашы жаданні імкнуцца да лепшых вышынь,
Збавім зямлю беларускую мы ад сатрапа-тырана,
Каб больш не шукаў у чужынскіх вачах парушын.

Перамены — імжа, а змарнець, дык нашмат страшней,
Не ўгледзець жыцця з дасвецця і да самага скону дзён,
Голас розуму, голас развагі кліча штодня мацней
Абвясціць несумленным панам усеагульны праклён.

Хай настане вясна з капяжом натхнёна-шчаслівых слёз,
Хай жа згінуць навек ашуканства, цынізм і прымус,
Мы угледзім урэшт здзяйсненне ўсіх нашых даўніх кроз,
І мы шчыра прамовім: “Хай  жа вечна жыве мая Беларусь!»

Плохо 😡Не очень 😒Неплохо 🙂Хорошо 😎Отлично! 😍
Загрузка...
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
*
Генерация пароля
0
Прокомментировать...x
()
x